Сістэма інклюзіўнай адукацыі пашыраецца ў сталіцы. Першыя крокі да сацыяльнай адаптацыі дзяцей з парушэннем мовы, апорна-рухальнага апарата, аўтызмам зрабілі яшчэ 4 гады таму. Тады адкрылі 6 інтэграваных класаў. Сёння ў агульнаадукацыйных школах сталіцы ствараецца безбар'ернае асяроддзе. З дзецьмі займаюцца педагогі-дэфектолагі, рэпецітары. Аб тым, як лечаць навучаннем і як у такіх дзяцей пачынаецца дашкольная адукацыя, рэпартаж Юліі Токар на БТ.